Лукашэнка вачыма зімбабвійцаў: Офіс прэзідэнта Зімбабвэ апублікаваў ВІДЭА сустрэчы

Бачна, што ў Аляксандра Лукашэнкі захоўваюцца праблемы з каленам, якія ўскладняюць хаду. Здаецца, ён таксама працягвае набіраць вагу.

31.01.2023 / 19:25

Скрыншот з відэа

Аляксандр Лукашэнка прыбыў да прэзідэнта Мнангагвы ў суправаджэнні Мікалая Лукашэнкі, а таксама свайго шэрага кардынала Віктара Шэймана і міністраў прамысловасці і замежных спраў.

У Беларусі Лукашэнку здымаюць са строга вызначаных ракурсаў, а фоты рэтушуюць. Толькі ў замежных паездках можна пабачыць яго без рэтушы.

Nashaniva.com