За махлярства і хабарніцтва судзяць салігорскага следчага

У судзе Мінскага раёна разглядаецца справа салігорскага следчага Аляксандра Шэлепеня. Але яна не падобная да палітычнай: Шэлепеня абвінавачваюць у атрыманні хабару, махлярстве і бяздзейнасці. Станам на 2021 год ён быў намеснікам начальніка ўпраўлення ў Салігорскім РАСК.

01.02.2023 / 13:34

Судзіць Шэлепеня Антон Колабаў — ударнік у вынясенні палітычных прысудаў. 

Сутнасць справы, па якой абвінавачваецца Шэлепень, нам невядомая. 

У 2021-м, калі законы ў Беларусі ўжо перасталі працаваць, а людзей хапалі і садзілі беспадстаўна, Шэлепень браў удзел у круглым стале з замежнымі калегамі на тэму «Арганізацыя працэсуальнага кіраўніцтва і кантролю за ажыццяўленнем затрымання, прымянення мер стрымання».

Падчас яго ўдзельнікі далі высокую ацэнку стандартам работы ў гэтым кірунку ў Беларусі. 

Nashaniva.com