Сэрвіс inmed.by рассылае эсэмэскі з прабачэннямі

Сэрвіс анлайн-запісу ў медцэнтры inmed.by, база якога нядаўна была зламаная, рассылае смс-паведамленні з выбачэннямі, піша «Народная воля».

01.02.2023 / 17:38

Фота ілюстрацыйнае

Нядаўна стала вядома пра ўцечку персанальных звестак карыстальнікаў інтэрнэт-рэсурсу inmed.by, які аказвае паслугі запісу ў медыцынскія цэнтры ў анлайн-рэжыме.

Як заявіў Нацыянальны цэнтр абароны персанальных звестак, былі выкрадзеныя канфідэнцыйныя даныя 14,5 тысячы кліентаў сэрвісу, а менавіта іх імёны, прозвішчы і кантактныя нумары тэлефонаў.

Цяпер па гэтым інцыдэнце праводзіцца праверка.

Чытайце таксама:

Звесткі больш чым 14 тысяч беларусаў з аднаго з медыцынскіх сайтаў трапілі ў сеціва

У сеціва злілі персанальныя даныя сэрвісу анлайн-запісу ў медцэнтры

Nashaniva.com