Памёр мадэльер Пако Рабан

Вядомы французскі мадэльер Пако Рабан памёр ва ўзросце 88 гадоў.

03.02.2023 / 17:15

Пако Рабан нарадзіўся 18 лютага 1934 года. Сваю першую калекцыю прадставіў у 1966 годзе ў Парыжы. Адзенне было выканана з альтэрнатыўных матэрыялаў: пластыку, паперы, металу.

Пасля Рабан стаў заснавальнікам уласнага дома высокай моды Paco Rabanne. Яго ўборы насілі зоркі кіно, сярод якіх — Одры Хэпберн і Джэйн Фонда.

У 1999 годзе Рабан адышоў ад спраў. Цяпер брэнд Paco Rabanne належыць іспанскаму моднаму канцэрну Puig.

Чытайце таксама:

Памёр легендарны хакеіст Бобі Хал

Памёр украінскі паэт Дмытро Паўлычка

Памёр аўтар ката Леапольда, крошкі Янота і Маманцяняці

Nashaniva.com