У Маладзечне двойчы за дзень чулі гукі выбуху. Што гэта было?

Сёння ў раёне 12:00 і 17:45 жыхары Маладзечна чулі ў небе гучныя гукі выбуху. Некаторыя пісалі, што ў вокнах нават затрэсліся шыбы, паведамляе Антон Матолька. Але ці сапраўды гэта былі выбухі?

03.02.2023 / 19:10

Фота ілюстрацыйнае

Так як сёння ў раёне Маладзечна былі заўважаныя палёты самалётаў МіГ-31К ВКС Расіі, то пакуль што ёсць усе падставы меркаваць, што мясцовыя жыхары чулі не выбухі, а пераход гэтых самалётаў на звышгукавую хуткасць. Другі раз «выбух» быў гучнейшы, бо і вышыня самалёта была ніжэйшая.

Каб самалёт мог развіць звышгукавую хуткасць, яму трэба набраць хуткасць 1200 км/г. У гэты момант борт праходзіць гукавы бар'ер, які суправаджаецца гучным воплескам.

19 студзеня адбылася падобная сітуацыя. Канал «Беларускі Гаюн» тады паведамляў, што над раёнам Маладзечна ў знішчальніка МіГ-31К ВКС РФ (RF—95194) адбылося ўзгаранне аднаго з двух рухавікоў, якое суправаджалася гукам выбуху. Насамрэч гэта быў гук пампажу рухавіка пасля ўзгарання пры спробе пераадолець гукавы бар'ер.

Чытайце таксама:

Беларускі Гаюн: Выбух над паўночна-заходняй Беларуссю быў звязаны з загараннем рухавіка расійскага МіГ-31К

На паўночным захадзе Беларусі ад Маладзечна да Дзвіны быў чуваць моцны гук, падобны да выбуху

Nashaniva.com