Па даносе Канюшыка з чат-рулеткі затрымалі студэнта каледжа

Хваля затрыманняў за размовы ў чат-рулетцы не спыняецца.

03.02.2023 / 20:28

Чарговай ахвярай правакатара Ігара Канюшыка стаў 22-гадовы хлопец з Бабруйска Яўген Драздоў. Яўген вучыцца ў Лідскім каледжы на будаўнічым аддзяленні. Відэа з ім выклалі на каналах ГУБАЗіКа.

У чат-рулетцы хлопец сказаў, што трэба «забіваць ябацек» і што да яго «ніколі не прыходзілі сілавікі». Пасля ён патлумачыў, што ўспрымаў размову, як жарт.

Нагадаем, Ігар Канюшык — ветэран Афганскай вайны, які шукае і здае іншадумцаў у чат-рулетцы. Вядома таксама, што ён быў сведкам у судах па палітычных справах, калі людзей затрымлівалі па ягоных даносах.

«Нарэшце гэтага вырадка ўзялі». У чат-рулетцы з'явіўся яшчэ адзін стукач, па чыіх наводках затрымліваюць людзей

Nashaniva.com