Ва Украіну выправілі першы танк Leopard 2 ад Канады

З Галіфакса вылецеў самалёт з першым танкам Leopard 2, які Канада адпраўляе ва Украіну. Пра гэта паведаміла міністр абароны Канады Аніта Ананд у твітары.

04.02.2023 / 22:43

Today, an @RCAF_ARC aircraft departed Halifax carrying the first Leopard 2 main battle tank that Canada is sending to Ukraine.

Canada stands with the people of Ukraine – and we’ll continue to provide Ukraine’s Armed Forces with the equipment that they need to win. pic.twitter.com/N1MLq40cL6

— Anita Anand (@AnitaAnandMP) February 4, 2023

«Сёння самалёт канадскіх Паветраных сіл вылецеў з Галіфакса з першым асноўным баявым танкам Leopard 2, які Канада адпраўляе ва Украіну. Канада падтрымлівае народ Украіны — і мы будзем працягваць даваць Узброеным сілам Украіны абсталяванне, неабходнае для перамогі», — напісала яна.

26 студзеня Ананд абвясціла, што Канада перадасць Украіне чатыры асноўныя баявыя танкі Leopard 2 у найбліжэйшыя тыдні.

Nashaniva.com