У Лагойску двое мужчын загінулі, ідучы ў лазню

У Лагойску пры пераходзе па лёдзе праз раку Гайну патанулі двое мужчын 34 і 42 гадоў. Яны ўчора ўвечары, каля 22-й гадзіны кіраваліся ў адну з прыватных лазняў Лагойска і вырашылі скараціць шлях, паспадзяваўшыся на таўшчыню лёду, піша тэлеграм-канал «Лагойск» (не)афіцыйна).

06.02.2023 / 16:52

Паколькі ні ў лазню, ні дадому мужчыны ў той вечар не дайшлі, іх сваякі сталі турбавацца. А на здагадкі пра іх лёс навяла знойдзеная на беразе шапка.

Даставалі з Гайны загінулых вадалазы Смалявіцкай ратавальнай станцыі. Целы са дна паднялі сёння прыкладна ў 13:30. Цяпер на месцы здарэння працуюць следчыя.

Nashaniva.com