Памёр муж беларускі, які пацярпеў падчас землятрусу ў Турцыі
Сама Аляксандра Акпінар знаходзіцца ў лякарні, піша @zerkalo_io.
08.02.2023 / 10:48
Пра іх маленькага сына інфармацыі няма, ён знік без вестак.
Трагедыя здарылася ў правінцыі Хатай, якая амаль знішчаны ў выніку разбуральных землятрусаў у панядзелак. Усяго ў Турцыі і Сірыі ад землятрусаў загінула больш за 7800 чалавек.