Кім Чэн Ын прывёў дачку на банкет з генераламі

Лідар КНДР Кім Чэн Ын разам з дачкой і жонкай прыйшоў 7 лютага на банкет з камандуючымі Карэйскай народнай арміі. Урачыстасць адбылася з нагоды 75-годдзя заснавання арміі краіны.

08.02.2023 / 12:01

Усе фота: «Голас Карэі»

Фотаздымкі публікуе «Голас Карэі». На сваёй рускамоўнай старонцы выданне паведамляе, што Кім Чэн Ын 7 лютага «наведаў гасцініцу, дзе ўладкаваліся генералы Народнай арміі, каб павіншаваць іх з 75-годдзем заснавання КНА, якая будзе ўпісана залатымі літарамі ў летапіс магутнай чучхейскай Карэі».

«Калі лідар краіны зʼявіўся ў банкетнай зале, усе прысутныя ўзнялі громападобныя воклічы», — дадае «Голас Карэі».

Упершыню на публіцы з дачкою Кім Чэн Ын з’явіўся ў лістападзе, калі адбываўся пуск міжкантынентальнай балістычнай ракеты «Хвасон-17».

Nashaniva.com