Удовам загінулых «дээнэраўцаў» падарылі футры

На акупаванай тэрыторыі Данецкай вобласці жанчынам, чые мужы загінулі на вайне, раздалі футры. Фота апублікаваў паплечнік Ігара Стралкова-Гіркіна Яўген Скрыпнік — у подпісах сказана, што гэта падарунак «ад рускага актыву Масквы».

08.02.2023 / 13:04

Усяго падарылі 21 футра. 

Скрыпнік апублікаваў відэа, на якім жанчыны дзякуюць за падарункі і за тое, што пра іх не забываюць.

Nashaniva.com