У некаторых удоваў з «ДНР», якім падарылі футры, падарункі забралі назад

Пасля публікацыі відэа рух «Фемінісцкі антываенны супраціў» звязаўся з адной з жанчын, што былі на відэа. Тая распавяла, што ў яе і яшчэ мінімум трох іншых жанчын футры забралі адразу пасля здымак.

09.02.2023 / 15:50

Паводле яе слоў, спачатку ўдовам сказалі, што футры кепскай якасці і паабяцалі выдаць новыя. Аднак пасля шматлікіх званкоў арганізатару раздачы жанчынам адказалі, што адбылася памылка і футры прызначаліся іншым людзям.

Яшчэ адно пытанне: ці ўдовы былі на відэа? Жанчына з відэа распавяла, што пра здымкі ім сказалі на працы, паабяцаўшы дарагія падарункі з Масквы. Яна дадала, што гэта распаўсюджаная практыка, і часта ўдовы на падобных відэа аказваюцца несапраўднымі: «Такое часта бывае, нешта прывозяць з Масквы і здымаюць, мы заўсёды ўдзячныя». 

Жанчына не ўдакладніла, колькі сапраўдных удоў было на раздачы футраў.

Nashaniva.com