У Турцыі знайшлі целы беларускі і яе дачкі, загінулых падчас землятрусу

Целы грамадзянкі Беларусі і яе дачкі знайшлі пад абломкамі ў турэцкім горадзе Кахраманмарашы, паведаміла пасольства Беларусі.

10.02.2023 / 17:56

Здымак ілюстрацыйны. Фота: AP /Can Ozer

«Ратавальнікі спецатрада «Зубр» МНС Беларусі пацвердзілі пасольству інфармацыю аб вынятых з-пад абломкаў у горадзе Кахраманмарашы цел грамадзянкі Беларусі і яе непаўналетняй дачкі, якія былі апазнаныя блізкім сваяком па лініі мужа (грамадзяніна Турцыі) загінулай», — паведамілі дыпламаты.

Чытайце таксама:

З Турцыі эвакуіравалі трох беларусак з дзецьмі

Так выглядаюць наступствы землятрусу ў Турцыі са спадарожніка ФОТА

«Усе выратаваліся, акрамя іх». У Турцыі загінула беларуска разам з мужам і двума дзецьмі

Колькасць загінулых у землятрусе ў Турцыі і Сірыі перавысіла 15 тысяч чалавек

Nashaniva.com