За размову з правакатарам у чат-рулетцы затрымалі жыхара Пружан

35-гадовы жыхар Пружан Сямён (прозвішча пакуль невядомае) у размове з правакатарам Ігарам Канюшыкам выказваўся супраць Лукашэнкі ды адзначаў, што менавіта праз яго ва Украіну ляцелі ракеты, піша «Брэсцкая вясна».

16.02.2023 / 17:38

Паведамленне пра крымінальнаю справу супраць чарговага ўдзельніка чат-рулеткі з'явілася ў блізкім да брэсцкага ГУБАЗіКа тэлеграм-канале.

На мужчыну, калі верыць гэтаму каналу, завялі крымінальную справу па арт. 368 КК за публічную абразу Лукашэнкі.

Чытайце таксама:

«Нарэшце гэтага вырадка ўзялі». У чат-рулетцы з'явіўся яшчэ адзін стукач, па чыіх наводках затрымліваюць людзей

Жыхар Бабруйска атрымаў два гады хіміі за абразу Лукашэнкі. Размову ў відэачаце запісаў і выклаў былы міліцыянт

Nashaniva.com