«Я стамілася маўчаць, я стамілася баяцца». Турэцкі журналіст зняў дакументальны фільм пра Ціханоўскую

Турэцкі журналіст, які жыве ў выгнанні ў Германіі, зняў вялікі дакументальны фільм пра Святлану Ціханоўскую. Яго самога ў Турцыі асудзілі на 27 гадоў пазбаўлення волі за артыкул. На працягу больш за 6 месяцаў ён ездзіў з Ціханоўскай і здымаў яе ў розных месцах і абставінах, паведамляе Deutsche Welle.

17.02.2023 / 22:43

Вялікі дакументальны фільм выходзіць адразу на некалькіх мовах: англійскай, іспанскай, нямецкай, арабскай, хіндзі і рускай.

Прэм'ера фільма адбылася на ютуб-канале «DW Беларусь», яго ўжо можна паглядзець.

Nashaniva.com