Палітзняволенага Ігара Аліневіча змяшчалі ў турме ў ШІЗА

Пра тое, што Ігар Аліневіч зноў знаходзіўся ў ШІЗА, расказала ў сацсетках ягоная маці, піша «Вясна».

19.02.2023 / 13:06

«Роўна месяц не было лістоў. Нарэшце прыйшла паштоўка. 14 лютага толькі выйшаў з ШІЗА. З васьмі маіх лістоў атрымаў толькі два».

Актывіста анархічнага руху Ігара Аліневіча, асуджанага да 20 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, этапавалі з мазырскай калоніі ў жодзінскую турму 11 жніўня 2022 года. Пасля гэтага яго неаднаразова змяшчалі ў ШІЗА. На знак пратэсту ён трымаў галадоўку.

Nashaniva.com