На мяжы Турцыі з Сірыяй — новы землятрус
У турэцкай правінцыі Хатай адбыўся новы землятрус магнітудай 6,4 па шкале Рыхтэра, паведамілі ў турэцкім Дэпартаменце па пытаннях землятрусаў і змяншэння рызык (AFAD).
20.02.2023 / 21:28
У аэрапорце горада Хатай падчас землятрусу ўзнікла паніка
Землятрус выклікаў абвальванне некаторых будынкаў. Эпіцэнтр землятрусу знаходзіўся на глыбіні 16,74 км.
Улады Турцыі заклікалі грамадзян пакінуць берагавую лінію — узровень мора можа падняцца на паўметра.
Падчас папярэдняга землетрусу ў дзвюх краінах загінула амаль 50000 чалавек.