Дырэктара газеты «Беларусы і рынак» абвінавачваюць па 4 артыкулах Крымінальнага кодэкса

Генеральная пракуратура накіравала ў Мінскі гарадскі суд крымінальную справу па абвінавачанні дырэктара газеты «Беларусы і рынак» Канстанціна Залатых для разгляду па сутнасці, піша гэта выданне.

21.02.2023 / 14:55

Яму інкрымінуецца ўчыненне злачынстваў, прадугледжаных ч. 2 арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці), ч. 1 арт. 368 (абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь), арт. 369 (знявага прадстаўніка ўлады), ч. 2 арт. 426 КК (перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў).

Канстанцін Залатых быў затрыманы 18 мая 2022 года. Цяпер ён знаходзіцца ў СІЗА №1 Мінска. Яму пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Nashaniva.com