У Гродзенскім раёне ратавальнікі выратавалі з лёду казулю

Супрацоўнікі МНС днём 22 лютага выратавалі ў Гродзенскім раёне казулю, паведамляе прэс-служба ведамства. Жывёліну заўважыў на замерзлым возеры мясцовы жыхар і патэлефанаваў у службу выратавання.

24.02.2023 / 18:48

Як аказалася, у той дзень мясцовы жыхар непадалёку ад турбазы «Хімік» на возеры Белае заўважыў жывёліну, якая трапіла ў няёмкую сітуацыю. Казуля нейкім чынам апынулася на замерзлым возеры на крохкім лёдзе, а вось самастойна вярнуцца на бераг ужо не змагла.

Відавочца быў занепакоены тым, каб жывёліна не патанула, таму патэлефанаваў у службу выратавання. 

Да прыезду ратавальнікаў дзікі звер змог адысці па лёдзе ад берага на адлегласць 250 метраў. Адзін з супрацоўнікаў МНС надзеў спецыяльны гідракасцюм, а затым падабраўся да жывёліны. З берага яго страхаваў калега.

Казулю даставілі на бераг і адпусцілі.

Чытайце таксама:

На Магілёўшчыне ўратавалі казулю, якая правалілася ў яміну ВІДЭА

На Магілёўшчыне трактарыст прыйшоў на дапамогу разгубленай казулі

Ратавальнік на руках вынес казулю, якая правалілася пад лёд у Браслаўскім раёне — кранальнае ВІДЭА

Nashaniva.com