Эстонія адклікае дазволы на нашэнне зброі для беларусаў і расіян

Эстонія адклікае каля 1,3 тысячы дазволаў на нашэнне зброі, якія раней выдалі грамадзянам Расіі і Беларусі. Забарона тычыцца тых, хто жыве на тэрыторыі краіны.

26.02.2023 / 14:18

Фота ілюстрацыйнае

Новы закон дазваляе валодаць зброяй у Эстоніі толькі грамадзянам краін, што ўваходзяць у ЕС ці НАТА. Астатнія павінны пазбавіцца зброі да 15 сакавіка, і ім раяць зрабіць гэта ўжо цяпер.

Да прыняцця гэтага рашэння на руках у беларусаў і расіян у Эстоніі налічвалася больш за 3 тысячы адзінак зброі.

Nashaniva.com