Forbes: Адзін год вайны каштаваў Расіі амаль 115 млрд даляраў

Гэта траціна ўсіх даходаў расійскага бюджэту за перадваенны 2021 год.

28.02.2023 / 18:51

Фота: vecteezy

Расія выдаткавала 114,4 млрд даляраў на 12 месяцаў вайны супраць Украіны. Пра гэта 24 лютага паведаміў украінскі офіс часопіса Forbes.

Паводле яго інфармацыі, у гэтую суму не ўваходзяць прамыя і ўскосныя страты ад уведзеных заходнімі краінамі эканамічных санкцый.

Агульны расійскі артыкул выдаткаў на вайну ва Украіне за год выглядае так:

Па звестках Forbes, з усёй страчанай вайсковай тэхнікі расіянам даражэй за ўсё абышлася баявая авіяцыя. Расія страціла знішчальнікі і іншыя самалёты на суму каля 6,5 млрд даляраў, а верталётаў — на суму 3 млрд даляраў. 

А сітуацыю з наземнымі відамі тэхнікі аналітыкі Forbes апісваюць так:

«Страты расійскай бранятэхнікі і артылерыі не такія катастрафічныя. У цэлым РФ страціла 40—70 працэнтаў сваёй сухапутнай вайсковай тэхнікі. Але асабліва каштоўнымі трафеямі для Украіны сталі артылерыйскія ўстаноўкі, якія наносілі найбольшыя страты ўкраінскім вайскоўцам у першыя шэсць месяцаў вайны».

Таксама часопіс сцвярджае, што ўкраінская армія змагла вывесці з ладу 3350 расійскіх танкаў з улікам таго, што для ваеннага ўварвання Расія задзейнічала толькі 3330 такіх машын. 

«Страты танкаў аказаліся такімі вялікімі, што расіянам прыйшлося адкрываць свае склады працяглага захоўвання. Аднак інфармацыя аб «дзясятках тысяч савецкіх танкаў на складах» аказалася міфам. Расія за год змагла раскансерваваць і вырабіць от 1000 да 1800 танкаў, што ў 2—3 разы менш, чым было ў Масквы ў пачатку вайны», — адзначае Forbes.

Чытайце яшчэ:

Расея спыніла пастаўкі нафты ў Польшчу

Колькі расійскіх вайскоўцаў загінула за год? Гэта лічба ўжо перавысіла савецкія страты ў Афганістане

Апублікавалі рэйтынг акцыянерных таварыстваў, па-за канкурэнцыяй банкі

Nashaniva.com