«Змагаемся за адно і тое ж». Расіяне выкарысталі для анонсу сваёй антываеннай акцыі адаптаваны малюнак Цэслера

Расійская апазіцыя для правядзення антываеннай акцыі ў Чэхіі выкарыстала малюнак беларускага мастака Уладзіміра Цэслера, крыху адаптаваўшы яго для сябе, паведамляе «Белсат». У беларускай дыяспары некаторыя абурыліся і сталі цікавіцца, ці атрымалі арганізатары дазвол ад аўтара на адаптацыю арыгінальнага твора.

27.02.2023 / 21:13

Сам Цэслер, аднак не супраць выкарыстання і сказаў «Белсату», што не бачыць тут нагоды для сварак.

«Калі б гэта зрабіў Пуцін — гэта іншая справа», а так «змагаемся за адно і тое ж».

З нядаўняга часу, а асабліва пасля пачатку пуцінскім рэжымам паўнамаштабнай вайны ва Украіне, расійская апазіцыя выкарыстоўвае ў якасці свайго сімвала пратэсту замест здыскрэдытаванага трыкалора бела-сіне-белы сцяг, які толькі адным колерам адрозніваецца ад нашага бел-чырвона-белага.

Чытайце таксама:

У антываеннага руху ў Расіі з'явіўся новы сімвал пратэсту — бела-сіне-белы сцяг

Nashaniva.com