Луцкі: Мы выяўляем людзей, якія не падтрымліваюць Лукашэнку

На журфаку БДУ мы рыхтуем не проста журналістаў, а байцоў інфармацыйнага фронту. Пра гэта заявіў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Ігар Слуцкі на пасяджэнні калегіі Мінінфарма, піша БелТА.

28.02.2023 / 13:33

Ігар Луцкі заявіў, што важным з'яўляецца наяўнасць кадраў.

«На жаль, да гэтага мы выяўляем у структурах СМІ людзей, якія не падтрымліваюць дзяржаўную палітыку. Кадры ў любым СМІ і любой установе — задача нумар адзін кіраўнікоў. Дзе браць гэтыя кадры?

Лукашэнкам прынята рашэнне аб стварэнні наглядальнай рады на факультэце журналістыкі. Туды ж быў прызначаны новы кіраўнік, дэкан факультэта (гісторык Аляксей Бяляеў). Кіраўнікі СМІ адказваюць сёння за падрыхтоўку спецыялістаў на факультэце журналістыкі БДУ. Пазіцыя такая: мы рыхтуем не проста журналістаў, мы рыхтуем байцоў інфармацыйнага фронту. Усё гэта павінны дакладна разумець і ўсведамляць. І падрыхтаваць гэтых байцоў інфармацыйнага фронту наша сумесная задача, а не толькі Міністэрства адукацыі і факультэта журналістыкі», — сказаў Ігар Луцкі.

Nashaniva.com