Сустрэчу «ПВК Родан» спрабавалі правесці і ў Брэсце, 52 чалавекі затрымалі

Пра затрыманне прыхільнікаў «ПВК Родан» паведаміла брэсцкая міліцыя. З 52 чалавек 41 непаўналетні.

02.03.2023 / 00:02

Скрыншот з відэа

Паводле прадстаўніка УУС Брэсцкага аблвыканкама, дзеці збіраліся каля гандлёвых цэнтраў горада, адкуль іх забірала міліцыя. Тых, каму не споўнілася 16 гадоў, папярэджваюць і адпускаюць, паставіўшы на ўлік у міліцыю, а хто старэйшы за 16 — тых будуць судзіць па адміністрацыйных справах.

Запісалі і «пакаянныя» відэа, звярнуліся і да бацькоў з патрабаваннем сачыць за дзецьмі.

Nashaniva.com