«Гаюн»: А-50 узляцеў з аэрадрома ў Мачулішчах. Гэта той самалёт, які мог быць пашкоджаны падчас дыверсіі

Сёння ў 11:35 самалёт А-50 узляцеў з аэрадрома ў Мачулішчах, паведамляе «Беларускі Гаюн». Гэта той самы расійскі самалёт, які мог атрымаць пашкоджанні падчас дыверсіі ў нядзелю.

02.03.2023 / 13:19

«Байпол» паведамляў, што беларускія партызаны пашкодзілі самалёт у двух месцах з дапамогай дронаў: адным зарадам быў пашкоджаны ключавы элемент — трохкаардынатная радыёлакацыйная станцыя, а менавіта лакатар. Другое пашкоджанне — «у раёне размяшчэння абцякальніка антэны спадарожнікавай радыёлініі, у пярэдняй часткі, паблізу насавога адсека».

Учора, праз тры дні пасля меркаванай дывермсіі, дзяржаўныя тэлеканалы паказалі, як самалёт рулюе па тэрыторыі аэрадрома. Магчыма, гэты час самалёт прыводзілі ў парадак. Куды самалёт паляцеў, невядома.

Nashaniva.com