«Паднімайце бунт». З’явілася відэа нібыта з прадстаўнікамі «Расійскага добраахвотніцкага корпуса» ў Бранскай вобласці

Сёння расійскія СМІ і блогеры посцілі супярэчлівую інфармацыю пра баі ў Бранскай вобласці, ДРГ і закладнікаў. Яна часткова ўжо абвергнутая.

02.03.2023 / 13:43

Цяпер у інтэрнэце з’явілася відэа, на якім двое мужчын з адкрытымі тварамі сцвярджаюць, што яны прадстаўнікі «Расійскага добраахвотніцкага корпуса» і перайшлі мяжу Украіны і Расіі, каб змагацца за свабоду Расіі.

Яны заяўляюць, што не ваююць з мірнымі людзьмі і заклікалі расіян: «Паднімайце бунт».

Відэа запісанае на фоне шыльды ФАПа ў вёсцы Любечаны Бранскай вобласці. 

Пуцін у сувязі з сітуацыяй у Бранскай вобласці не паедзе ў Стаўрапольскі край, як было запланавана раней, заявіў яго прэс-сакратар Дзмітрый Пяскоў.

Nashaniva.com