Падчас спробы правядзення сходкі «ПВК Родан» у Магілёве затрымалі мясцовага журналіста

Падчас спробы правядзення сходкі руху «ПВК Родан» і «Антыродан» у Магілёве быў затрыманы фотакарэспандэнт мясцовага выдання «Магілёў анлайн» Аляксей Барысаў, паведамляе праваабарончы рэсурс Mayday.team.

02.03.2023 / 18:55

 

Аляксей Барысаў. Фота з сацсетак

У тэлеграм-канале, кантраляваным сілавікамі, з'явілася відэа, у якім Барысаў паведаміў, што прыйшоў для асвятлення падзеі як журналіст па заданні сваёй рэдакцыі.

Яго таксама прымусілі заклікаць падлеткаў не ўключацца ў субкультурны рух, а таксама сказаць добрыя словы на адрас дзейнай улады. 

Nashaniva.com