Святлане Ціханоўскай прысудзілі 15 гадоў

Мінскі гарадскі суд завочна прысудзіў Святлане Ціханоўскай 15 гадоў пазбаўлення волі. Такі прысуд вынес суддзя Пётр Арлоў па запыце пракурора Міхаіла Кавалёва. Пракурор, праўда, прасіў 19 гадоў.

06.03.2023 / 15:18

Калі б Ціханоўская была ў Беларусі, то мусіла б адбываць пакаранне ў калоніі агульнага рэжыму.

Усе іншыя абвінавачаныя па «справе Каардынацыйнай рады» таксама прызнаныя вінаватымі па цяжкіх крымінальных артыкулах. Разам з Ціханоўскай завочна судзілі Паўла Латушку, Вольгу Кавалькову, Марыю Мароз і Сяргея Дылеўскага.

Латушка атрымаў 18 гадоў зняволення.

Nashaniva.com