Збіраюцца забіраць машыны за парушэнні правіл перавозкі пасажыраў

У Беларусі рыхтуюць нарматыўную базу, якая дазволіць судам выносіць рашэнні аб часовага забірання транспарту ў нядобрасумленных перавозчыкаў. Пра гэта паведаміў першы намеснік начальніка Транспартнай інспекцыі Мінтранса Юрый Касцюк.

06.03.2023 / 15:35

Па словах чыноўніка, у краіне ўжо даўно вядзецца падрыхтоўка нарматыўнага акту, які дазваляе забіраць транспартныя сродкі ў нядобрасумленных фізічных асоб і кампаній, якія займаюцца перавозкай пасажыраў.

Забіранне аўтамабіля не будзе азначаць яго поўную канфіскацыю, проста суд у якасці прафілактычнай меры прыме рашэнне: забраць у парушальніка машыну на пэўны тэрмін.

«Гэта робіцца не для таго, каб стварыць перавозчыкам праблемы, а каб упарадкаваць дзейнасць тых, хто займаецца нядобрасумленнай канкурэнцыяй, у тым ліку эканомячы на бяспецы», — падкрэсліў Юрый Касцюк.

Чыноўнікі ўшчыльную заняліся гэтай праблемай пасля некалькіх гучных аварый з удзелам маршрутных таксі. У самай буйной з іх, якая адбылася 20 лютага пад Смалявічамі, увадначас загінулі 11 чалавек. Пасля таго ўлады ініцыявалі маштабныя праверкі перавозчыкаў.

Чытайце таксама:

У Магілёўскай вобласці сутыкнуліся маршрутка і трактар — пацярпелі 10 чалавек

11 чалавек загінулі ў ДТЗ з маршруткай у Смалявіцкім раёне

На трасе M7 перакулілася маршрутка, якая везла людзей у аэрапорт Вільні

Nashaniva.com