У Galleria Minsk зноў можна бясплатна лавіць плюшавых мішак

Альфа Банк на тры дні вярнуў у Galleria Minsk аўтамат з цацкамі — чырвонымі мішкамі. Кожны ахвотны можа дастаць цацку бясплатна з двух спробаў. Першую такую акцыю ладзілі зусім нядаўна, на Дзень святога Валянціна.

06.03.2023 / 17:05

Гэтым разам акцыя прысвечаная 8 сакавіка і будзе працягвацца ўсяго тры дні — 6-га, 7-га і 8-га.

«Калі не паспелі мінулы раз, то нашы мядзведзі чакаюць вас 6, 7 і 8 сакавіка каля выхаду з Galleria Minsk (1-ы паверх), з боку гатэля DoubleTree», — піша банк у сваім інстаграме.

Пры гэтым іншай такой магчымасці ў гэтым годзе, як паведамляецца, ужо не будзе.

Чытайце таксама: 

У Galleria Minsk можна задарма налавіць падарункаў на дзень святога Валянціна

Nashaniva.com