Падаляк: Дзеянні супраць расійскага самалёта ў Мачулішчах — справа рук мясцовых партызан
Дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк напісаў у твітары, што ўдар па расійскім самалёце на вайсковым аэрадроме ў Мачулішчах пад Мінскам — заслуга беларускага падполля.
07.03.2023 / 16:38
«Трэба вызначыцца з дэфініцыямі. Тэракт — гэта калі з тэрыторыі Беларусі запускаюць ракеты па гарадах. Дыверсіі — калі з беларускай мяжы заходзяць ДРГ.
Удар па самалёце-карэктыроўшчыку А-50 — антытэрарыстычны акт, здзейснены, дарэчы, мясцовымі партызанамі», — напісаў украінскі чыноўнік.
Асабістыя выпады на адрас прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, якія сёння дапусціў Лукашэнка, Падаляк, як і раней Служба бяспекі Украіны, пакінуў па-за ўвагай.