Золатавалютныя рэзервы Беларусі за люты скараціліся амаль на 374 млн даляраў

Нацыянальны банк апублікаваў інфармацыю пра міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі па стане на 1 сакавіка 2023 года. Гэтым разам, у адрозненне ад папярэдніх месяцаў, золатавалютныя рэзервы краіны скараціліся.

07.03.2023 / 18:24

Згодна з апублікаванай інфармацыяй, на 1 сакавіка золатавалютныя рэзервы Беларусі складалі 7769,5 млн даляраў даляраў. Па стане на 1 лютага лічба была большая — 8 142,8 млн даляраў.

Такім чынам, паводле звестак НБРБ, за месяц золатавалютныя рэзервы Рэспублікі Беларусь скараціліся на 373,3 млн даляраў.

Увогуле за мінулы год ЗВР скараціліся на 495,5 млн (-5,88%). А за апошнія тры гады міжнародныя актывы краіны зменшыліся на 1 млрд 464,5 млн даляраў (-15,59%).

Нагадаем, што ад лета інфармацыя аб аб'ёме міжнародных рэзервовых актываў публікуецца без дэталізацыі іх структуры і без указання фактараў, якія паўплывалі на змяненне.

Nashaniva.com