Лукашэнку прарвала: Зяленскі — гніда! / Смерць пасля воклічу «Слава Украіне!» / Каго шукаюць сілавікі па ўсёй краіне? Глядзіце ВІДЭАнавіны за 7 сакавіка
Галоўныя навіны аўторка 7 сакавіка з Кірылам Насякайлам — глядзіце, каментуйце і падпісвайцеся!
07.03.2023 / 20:40
Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў дыверсію на вайсковым аэрадроме ў Мачулішчах, расказаў, як абмацюкаў сілавікоў, абразіў Зяленскага і суседнія краіны. АНТ паказала затрыманне падазраванага ў падрыве расійскага самалёта А-50. Лукашэнка і прапагандысты пераконваюць: ён украінец, якога «рыхтавалі СБУ і ЦРУ». Але Аляксандр Азараў з «Байпал» працягвае сцвярджаць: атака на самалёт справа рук беларускіх «партызан». Тое ж самае кажа і дарадца Зяленскага Міхаіл Падаляк.
Беларускія спецслужбы затрымліваюць страйкбалістаў: шукаюць таямнічага «Якуціка». Допыты ў КДБ, дэтэктар хлусні і падпіскі аб неразгалошванні. Што адбываецца?
Украінскага вайскоўца расстралялі за адмову зняць шэўрон УСУ. Ягоныя апошнія словы: «Слава Украіне!».
Улады завабліваюць эмігрантаў назад у Беларусь. Праўда, ніхто не спяшаецца.
А пракуратура Беларусі прыдумала «паказальныя затрыманні» за каментары. Як гэта выглядае?
Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».