Літва падоўжыла рэжым надзвычайнага становішча на мяжы з Беларуссю

Урад Літвы прыняў рашэнне падоўжыць рэжым надзвычайнага становішча на мяжы з Беларуссю і Расіяй. 

09.03.2023 / 22:51

Тлумачаць літоўцы патрэбу такой меры тым, што на абедзвюх межах існуюць пагрозы для нацыянальнай бяспекі. Магчымасці, якія дае рэжым надзвычайнага становішча, дазваляюць куды больш пільна правяраць грамадзян Беларусі і Расіі пры ўездзе ў Літву.

Таксама літоўскі бок лічыць, што падаўжэнне рэжыму надзвычайнага становішча на межах з Беларуссю і Расіяй дазволіць больш эфектыўна супрацьдзейнічаць нелегальнай міграцыі.

Апошні раз Літва падаўжала рэжым надзвычайнага здарэння на мяжы з Беларуссю і Расеяй у снежні 2022 года. Ён дзейнічаў да 10 сакавіка 2023 года.

Чытайце таксама:

Літоўская разведка непакоіцца, што лукашысты могуць выкарыстаць у сваіх мэтах беларускую дыяспару

У Літве пытанне візаў для беларусаў і расіян хочуць аформіць асобным законам

У Літве думаюць пра пашырэнне арміі

Nashaniva.com