Турцыя перастала афармляць расійскія грузы, але з беларускімі яшчэ працуе

Блакаванне афармлення транзітных грузаў у Турцыі пакуль не закранула беларускіх грузаўладальнікаў і тавараў — іх працягваюць афармляць. Пра гэта расказала кіраўніца закупак сектара «Захад» кампаніі STALOGISTIC Алеся Літвіненка выданню Office Life.

09.03.2023 / 23:49

Стамбул. Ілюстрацыйнае фота

Літвіненка патлумачыла, што ўзмацнення строгасці да афармлення расійскіх грузаў звязана з уступленнем Турцыі ў Еўрапейскі мытны саюз. У сувязі з гэтым афармленне грузаў адбываецца дэ-факта ў еўрапейскай мытнай сістэме, у якой была пастаўленая забарона на экспарт у Расію санкцыйных грузаў.

Гэта тычыцца грузаў як еўрапейскага, так і амерыканскага паходжання. Адносна грузаў турэцкага паходжання інфармацыя ўдакладняецца.

Раней паведамлялася, што расійскія кампаніі пачалі атрымліваць ад турэцкіх партнёраў інфармацыю аб спыненні адгрузак у кірунку РФ. Праблемным стала афармленне тавараў паралельнага імпарту.

Чытайце таксама:

Турцыя раптоўна спыніла транзіт санкцыйных грузаў у Расію. Мытная сістэма блакуе іх афармленне

Nashaniva.com