Спявачка Земфіра выпусціла антываенны кліп з селядцом на газеце «Звязда»

Расійская спявачка Земфіра, якую роўна месяц таму абвясцілі на радзіме «замежным агентам», выпусціла новы кліп «PODNHA». Песня антываенная, а ў кліпе сустракаецца нечаканы беларускі матыў.

11.03.2023 / 17:26

На працягу ўсяго кліпа паўтараецца фраза «мы научим тебя, сука, родину любить», а на экране ўзнікаюць зброя, боепрыпасы і «народныя» прадукты, якія ляжаць на старых нумарах беларускай газеты «Звязда».

 

Земфіра публічна выступае супраць вайны ва Украіне з самага яе пачатку. Як і многія іншыя апазіцыйныя да палітыкі Крамля дзеячы, яна з'ехала з краіны. 10 лютага яе ўключылі ў рэестр «замежных агентаў».

Nashaniva.com