Пасля адкрытых судоў над падлеткамі практыку распаўсюдзілі і на «крэпкіх гаспадарнікаў»

У Мазырскім райвыканкаме правялі адкрытае пасяджэнне суда. Новы спосаб запалохвання, апрабаваны на навучэнцах і прызыўніках, цяпер перанесены і на іншыя пласты грамадства, заўважае «Флагшток».

10.03.2023 / 18:37

На вачах у калег адбылося вынясенне прысуду кіраўнікам сельгаспрадпрыемства «Каплічы» Калінкавіцкага раёна. Дырэктара, заатэхніка і яшчэ 6 супрацоўнікаў прадпрыемства абвінавацілі ва ўтойванні фактаў падзяжу жывёлы і наданні скажонай статыстычнай справаздачнасці. Па звестках следства, прыпіскі склалі больш за 450 галоў.

Суд прызначыў абвінавачаным 7 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Практыка выязных пасяджэнняў суда атрымала распаўсюджванне з 2021 года. Спачатку яна была апрабаваная на адукацыйных установах. Суд на вачах аднагодкаў падаваўся як «шокавы від прафілактыкі».

Nashaniva.com