У Мінску на МКАД пасажырскі аўтобус вылецеў у кювет пасля сутыкнення з фурай

У Мінску 10 сакавіка на ўнутраным коле МКАД сутыкнуліся аўтобус і фура. Падрабязнасці гэтай аварыі паведаміла УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

10.03.2023 / 21:36

ДТЗ адбылося на МКАД каля 16.20 на 20-м кіламетры кальцавой магістралі. Паводле папярэдняй інфармацыі, 44-гадовы кіроўца фуры не справіўся з кіраваннем і сутыкнуўся са спадарожным аўтобусам МАЗ.

«У выніку абодва транспартныя сродкі выехалі за межы праезнай часткі і апынуліся ў кювеце», — паведамілі ў прэс-службе ведамства.

У выніку ДТЗ быў ускладнены рух па МКАД ад вуліцы Аўэзава ў кірунку вуліцы Лейтэнанта Кіжаватава.

На шчасце, чалавечых ахвяр у гэтай аварыі не было.

Nashaniva.com