У нямецкім Карлсруэ захапілі закладнікаў у аптэцы

У цэнтры нямецкага горада Карлсруэ праходзіць паліцэйская аперацыя з-за захопу закладнікаў у адной з мясцовых аптэк, паведамляюць нямецкія СМІ.

10.03.2023 / 22:00

Паводле інфармацыі Bild, захоп людзей пачаўся прыкладна ў 16:30 па мясцовым часе (18:30 па беларускім) і працягваецца да гэтага часу.

Маштаб аперацыі, якая праводзіцца праваахоўнымі органамі, расце, на месца прыбывае ўсё больш супрацоўнікаў аператыўных службаў. Паліцыянты маюць зносіны з захопнікамі.

З тактычных меркаванняў праваахоўнікі пакуль не паведамляюць ніякіх падрабязнасцяў.

Nashaniva.com