«Відавочна, што ён здзяйсняў ваенныя злачынствы» Джо Байдэн — пра ордэр на арышт Уладзіміра Пуціна

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн назваў «апраўданым» рашэнне Міжнароднага крымінальнага суда выдаць ордэр на арышт прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна.

18.03.2023 / 10:07

Джо Байдэн. Скрыншот відэа

«Відавочна, што ён здзяйсняў ваенныя злачынствы», — заявіў Байдэн.

Байдэн нагадаў, што юрысдыкцыя суда прызнаецца не ўсімі краінамі, і ў тым ліку яе не прызнаюць самі ЗША, аднак назваў выдачу ордэра «моцнай пазіцыяй».

Чытайце таксама:

У Міжнародным крымінальным судзе выдалі ордар на арышт Уладзіміра Пуціна

Nashaniva.com