Сілавікі прыйшлі да яшчэ адной знаёмай Тачыцкай

Дзяўчыну завуць Дар'я Рамзаева. 

18.03.2023 / 11:50

Дар'я Рамзаева. Фота: сацсеткі

Рамзаевай 28 гадоў. Яна жыве ў Мінску, у 2017-м годзе скончыла біяфак БДУ. 

На міліцэйскім відэа, якое выклала «СБ», Дар'я кажа, што «у жніўні 2020-га прымала ўдзел у несанкцыянаванай акцыі пратэсту».

Далей яна прамаўляе тыповы тэкст, які сілавікі прымушаюць казаць затрыманых на відэа. Выглядае, што дзяўчына зачытвае яго. 

З яе слоў вынікае, што яна знаёмая псіхолага Яўгеніі Тачыцкай, таму яе затрымалі.

Яўгенію Тачыцкую, якая за мяжой, прапаганда абвінавачвае ў дапамозе Мікалаю Швецу.

Чытайце таксама: 

Затрыманні псіхолагаў і псіхатэрапеўтаў: што вядома 

Затрыманая беларускамоўная прадпрымальніца: У мяне не паднялася рука пазбавіцца ад сцяга, «Пагоні» ды іншай сімволікі

Польскія спецслужбы адмянілі канцэрт Маргарыты Ляўчук у Варшаве

Nashaniva.com