Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Башара Асада

Блакуюцца актывы Асада, калі яны ёсць ва Украіне, забароненыя любыя гандлёвыя аперацыі і г.д.

18.03.2023 / 15:37

Башар Асад. Фота: Wikimedia Commons

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ўвёў санкцыі супраць сірыйскага лідара Башара Асада. Пастановай блакуюцца актывы Асада, калі яны ёсць ва Украіне, забароненыя любыя гандлёвыя аперацыі і да таго падобнае.

Акрамя прэзідэнта, санкцыі ўведзеныя супраць прэм'ера Сірыі Хусэйна Арнуса і міністра замежных спраў Фейсала аль-Мікдада.

Усяго ў новым санкцыйным спісе 300 чалавек, сярод якіх гэтыя трое сірыйцаў, расейцы і адзін украінец.

У іншай праграме пад санкцыі трапіла 141 юрыдычная асоба.

Nashaniva.com