Міністры замежных спраў ЕС дасягнулі згоды па пастаўцы боепрыпасаў Украіне

На мінулым тыдні ЕС прыняў рашэнне вылучыць дадатковыя два мільярды еўра фонду, які дапамагае закупляць боепрыпасы. Сёння яно было пацверджана. Пра гэта паведаміў карэспандэнт Радыё Свабода ў Бруселі Рыкард Ёзвяк.

20.03.2023 / 16:28

White smoke: deal among EU foreign minister on the ammunition plan for #Ukraine

— Rikard Jozwiak (@RikardJozwiak) March 20, 2023

У пачатку сакавіка з такой ідэяй выступіў кіраўнік еўрадыпламатыі Жазэп Барэль. Паводле яго плану, краіны ЕС павінны вылучыць адзін мільярд на пастаўкі боепрыпасаў з запасаў і яшчэ адзін — на сумесныя закупкі боепрыпасаў калібра 155 мм.

Nashaniva.com