Апублікавалі ФОТЫ гродзенскага дома, у якім учора застрэлілі іншаземца

Фоты шматпавярховіка з разбітай шыбай на адным з паверхаў надрукавала ў сваім тэлеграм-канале выданне Most, што выдаецца ў Беластоку. Крыніца гэтых фотаў не ўдакладняецца. 

20.03.2023 / 17:22

Інфармацыі, што ўчора здарылася ў Гродне ў доме па вуліцы Курчатава, 5, пакуль зусім няшмат.

КДБ учора абмежаваўся гучным паведамленнем, што «падчас правядзення спецыяльных мерапрыемстваў па спыненні дзейнасці асоб, якія праніклі на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь з мэтай здзяйснення тэрарыстычнай акцыі, 19 сакавіка 2023 года ў Гродне на вул. Курчатава ліквідаваны замежны грамадзянін Л. Гэтая асоба з выкарыстаннем аўтаматычнай зброі і шляхам падрыву баявых гранат аказала ўзброены супраціў байцам спецпадраздзялення КДБ, група «А».

Таксама ўчора стала вядома пра вялікую колькасць сілавікоў каля дома старшыні Гродзенскага аблвыканкама. Туды прыехала міліцыя, службы размінавання з сабакамі. Ніякіх афіцыйных каментароў наконт гэтага не было.

Чытайце таксама:

За суткі амаль ніякай афіцыйнай інфармацыі пра страляніну ў Гродне

Да рэзідэнцыі Караніка прыехала міліцыя

У Гродне «падчас аказання ўзброенага супраціву» спецпадраздзяленню КДБ забіты замежны грамадзянін — БелТА

Nashaniva.com