Па палітычных справах суды ідуць нават у Буда-Кашалёве, Ветцы і Хойніках

Па інфармацыі «Гомельскай вясны», усе суды, якія цяпер адбываюцца ў дробных райцэнтрах, звязаныя з пераследам грамадзян па адміністратыўным артыкуле 19.11 «Распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў».

20.03.2023 / 21:24

Напрыклад, у Буда-Кашалёве судзілі Наталлю Масянзову і Вікторыю Яроменку. Пры гэтым суддзі К. М. Скорыну хапіла пяці хвілін, каб «разабрацца» ў сутнасці справы і прызнаць жанчын вінаватымі ў здзяйсненні «правапарушэння».

Nashaniva.com