Польскія перавозчыкі пачалі страйк, але падтрымалі яго не ўсе

Польскія перавозчыкі пачалі страйк, арганізаваны транспартнымі кампаніямі Люблінскага ваяводства і палітыкамі правай партыі «Канфедэрацыя». Забастоўка пачалася з прэс-канферэнцыі, а затым грузавыя аўтамабілі адправіліся да Варшавы, паведамляе Most.

22.03.2023 / 18:15

Фота: Twitter / Konfederacja

Грузавікі пакуль не заязджалі ў польскую сталіцу, а проста аб'ехалі яе па акружной дарозе.

У арганізатараў страйку чатыры патрабаванні:

Свае патрабаванні пратэстоўцы перададуць ураду і дадуць 14 дзён на іх выкананне.

У той жа час забастоўку перавозчыкаў, арганізаваную кааліцыяй кансерватыўных палітычных партый, ухваляюць не ўсе прадстаўнікі транспартнай галіны Польшчы. Прэзідэнт Асацыяцыі TLP Мацей Вронскі заявіў, што акцыя, якую арганізавалі транспартнікі з усходняй Польшчы, не заслугоўвае прасоўвання ў публічным полі.

Вронскі кажа, што не разумее ідэі забараніць або перашкодзіць беларусам адкрываць бізнэс у Польшчы.

«Падчас апошніх фальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў яны паказалі, што як нацыя яны на баку дэмакратыі. Вядома, яны павінны дзейнічаць у адпаведнасці з польскім законам, як і польскія перавозчыкі. І тут з'яўляецца роля польскіх кантрольных службаў, якія павінны сачыць за тым, каб закон выконваўся. Як у кампаніях з польскім, так і з беларускім капіталам», — заявіў ён.

Чытайце таксама:

Польскія транспартнікі пачынаюць страйк. Яны скардзяцца на тое, што беларусы і расіяне выцясняюць іх з рынку

Літоўскія аўтаперавозчыкі просяць павялічыць колькасць мытнікаў на мяжы з Беларуссю

Nashaniva.com