Хакейныя зборныя Расіі і Беларусі прапусцяць яшчэ адзін сезон 

IIHF працягнула адхіленне ад спабоніцтваў зборных Расіі і Беларусі па хакеі на сезон 2023/24.

22.03.2023 / 18:27

Гэта адзначае, што абедзве нацыянальныя каманды прапусцяць Чэмпіянат свету 2024 года, які мае адбыцца ў чэшскіх Празе і Астраве.

28 лютага 2022 года Рада ІІХФ прыняла рашэнне адхіліць каманды Беларусі і Расіі ад міжнародных спаборніцтваў і адклікаць усе турніры з тэрыторыі дзвюх краін у сувязі з вайной ва Украіне. З таго часу гэтая забарона пастаянна працягваецца, бо падстаў яе пераглядаць няма.

Чытайце таксама:

Беларускую зборную па хакеі пасля зняцця санкцый вернуць адразу ў элітны дывізіён

Nashaniva.com