У Оршы за некалькі дзён было затрымана і асуджана каля дзясятка чалавек

Цягам некалькіх дзён запар аршанская міліцыя праводзіла ператрусы і затрымлівала людзей за пасты ў сацыяльных сетках.

23.03.2023 / 09:11

Аляксандар Школьнікаў. Фота «Віцебская аясна»

У выніку рэйду яны злавілі як мінімум 12 чалавек у Оршы, і аднаго жыхара Сянно. Усім затрыманым мужчынам аршанскія суддзі прызначылі пакаранне ў выглядзе адміністрацыйнага арышту ад 10 да 15 сутак, а кожную жанчыну штрафавалі аднолькава на 1850 рублёў, паведамляе «Віцебская вясна».

Вядома, што першым, хто трапіў пад рэпрэсіі, быў аршанец сябра аргкамітэта па стварэнні сацыял-дэмакратычнай партыі «Грамада» Аляксандр Школьнікаў.

Пазней з'явілася інфармацыя пра яго затрыманне і ператрус у яго кватэры. Аляксандр інвалід па зроку, аднак да суда міліцыянты адправілі яго ў ізалятар часовага ўтрымання.

Суд арыштаваў Школьнікава мінімум на 10 сутак.

Nashaniva.com