З расійскіх лёгкаатлетаў знялі санкцыі, уведзеныя за допінг. Але ім гэта мала паможа

Кіраўнічы орган Міжнароднай асацыяцыі лёгкаатлетычных федэрацый (World Athletics) абвясціў 23 сакавіка, што адмяняе абмежаванні, уведзеныя супраць Усерасійскай федэрацыі лёгкай атлетыкі ў сувязі з парушэннямі антыдопінгавых правілаў. Але гэта зусім не значыць, што расійскія спартоўцы вернуцца да спаборніцтваў, удакладніў прэзідэнт World Athletics Себасцьян Коў.

23.03.2023 / 22:51

Фота ілюстрацыйнае

«Рада (арганізацыі) пагадзілася аднавіць паўнамоцтвы Расійскай Федэрацыі пасля сямі гадоў адхілення, і гэта, вядома, было звязана з абуральнымі інстытуцыйнымі парушэннямі допінгавых правіл.

Аднак спартсмены, афіцыйныя асобы і дапаможны персанал з Расіі і Беларусі ўсё яшчэ выключаныя са спаборніцтваў у агляднай будучыні праз уварванне Расіі ва Украіну», — гаворыцца ў заяве World Athletics.

Чытайце таксама:

Беларускім лёгкаатлетам працягнулі адхіленне ад міжнародных спаборніцтваў

Вялікабрытанія поўная рашучасці не дапусціць удзелу беларускіх і расійскіх спартсменаў у Алімпіядзе

Міжнародная федэрацыя фехтавання ўхваліла вяртанне спартсменаў з Беларусі да ўдзелу ў спаборніцтвах

Міжнародны алімпійскі камітэт не плануе здымаць санкцыі з Беларусі

Nashaniva.com