У Гомелі прадавачка клала выручку сабе ў кішэню. Так накрала 28 тысяч рублёў

У Гомелі прадавец прыватнай крамы на працягу амаль трох месяцаў прысвойвала грошы і тавар, паведамляе МУС.

24.03.2023 / 09:45

Дырэктар крамы пераглядаў архіў відэаназірання і ўбачыў, як прадавец узяла гатоўку з касы і паклала грошы сабе ў кішэню. Затым выявіўся яшчэ адзін такі ж эпізод. Кіраўнік даручыў правесці інвентарызацыю. Яе вынікі паказалі, што ёсць нястача. Уладальнік гандлёвага аб'екта заявіў у міліцыю.

Аператыўнікі АБЭЗ Савецкага РАУС Гомеля ўстанавілі: з лістапада мінулага года да канца студзеня 2-гадовая прадавец перыядычна брала не толькі грошы з касы, але і неаплачаныя прадукты з крамы. У выніку агульная сума шкоды перавысіла 28,5 тыс. рублёў.

Распачата крымінальная справа за прысваенне ў буйным памеры.

Нецвярозы мінчук падпаліў чужы «Запарожац» і станцаваў каля яго

Пʼяны віцяблянін з пнеўматыкі абстраляў дзверы аддзела прымусовага выканання

Nashaniva.com